Описание
Беларускі і польскі пісьменьнік, выдавец, адзін з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры.
Ян Баршчэўскі нарадзіўся ў 1794 (або 1790 ці 1796) годзе ў вёсцы Мурагі Полацкага павету Віцебскай губэрні ў сям'і грэка-каталіцкага сьвятара (род быў шляхецкага паходжаньня). Вучыўся ў Полацкай езуіцкай калегіі, дзе набыў вядомасьць чытальніка і вершапісца. Выступаў з уласнымі арацыямі і вершамі, напісаў у клясычным стылі паэму "Пояс Вэнэры" (на польскай мове, не захавалася). Студэнцкія канікулы найчасьцей праводзіў у вандроўках па навакольлі возера Нешчарда.
Дзякуючы сваёй схільнасьці да паэтычных экспромтаў быў жаданым госьцем на сямейных урачыстасьцях вясковай шляхты. Першыя вядомыя вершы, напісаныя па-беларуску - "Дзеванька" (прысьвечаны каханай дзяўчыне Максімавічанцы) і "Бунт хлопаў" ("Рабункі мужыкоў", "Размова хлопаў").
Займаўся таксама жывапісам (маляваў пэйзажы і карыкатуры, яго мастацкія творы карысталіся папулярнасьцю сярод мясцовых жыхароў.