Чалавек не быў бы чалавекам, а народ — народам, каб іх не хвалявалі думкі пра заўтрашні дзень, каб яны не імкнуліся развітацца з мінулым і здабыць для сябе і нашчадкаў больш годнае жыццё. У сваім рамане «Пошукі будучыні» класік беларускай літаратуры Кузьма Чорны адлюстроўвае лёс беларусаў у час вялікіх выпрабаванняў.