«У той самы момант ён пачуў за акном гуд. Гуд, што гучаў… так, сапраўды, ён гучаў як Карлсан! А гэта і быў Карлсан. Ён уваліўся проста ў акно і крыкнуў: — Здароўценькі, Малы!» Карлсан прыляцеў зноў! Герояў чакае шмат выпрабаванняў: ад’езд бацькоў, прывіды, выбрыкі Страхмістрыні… Але ўсё ў рэшце рэшт скончыцца добра.