Хто хаваецца за сінімі, зялёнымі, белымі дзвярыма? Каб даведацца, трэба абавязкова пастукаць — тук-тук-тук!
Гэта інтэрактыўная кніжка запрашае пагуляць дзетак 1-2 гадоў. Рытмічныя вершы і малюнкі вядуць малечу за чарговыя дзверы, а там заўсёды чакае нешта цікавае: малпяняты наладзілі бой падушкамі, мядзведзікі збіраюцца да сну… Простыя колеры і формы ідэальныя для ўспрымання самых маленькіх чытачоў.