Описание
“1514” – эпічная настольная гульня для двух, чатырох ці шасці гульцоў.
Станьце на чале маскоўскай арміі або сілаў Вялікага Княства Літоўскага. Кідайце кубік, перасоўвайце свае войскі, удзельнічайце ў баях і выконвайце загады з картак. Ад вашае тактыкі і ўдачы залежыць, ці здабудуць палкі пяхоты, конніцы і артылерыі жаданую перамогу!
У гульні павінна ўдзельнічаць цотная колькасць чалавек – 2, 4, 6:
- 2 чалавекі: гульцы ходзяць па чарзе, адным родам войскаў за ход (напрыклад, першы ход гульца №1 – пяхота, другі ход – конніца, трэці ход – артылерыя, пасля зноў пяхота і г.д.).
- 4 чалавекі: гульцы падзяляюцца на два лагеры – маскоўскае войска і літвінскае войска. У такім варыянце гульні фігуркі “артылерыя” не ўдзельнічаюць, такім чынам адзін гулец кіруе адным родам войскаў. Гульня адбываецца па чарзе (напрыклад, першы ход гульца №1 за маскоўскую пяхоту, другі – гульца №2 за літвінскую пяхоту, трэці ход – гульца №3 за маскоўскую конніцу, чацвёрты ход – гульца №4 за літвінскую конніцу).
- 6 чалавек: гульцы падзяляюцца на два лагеры – маскоўскае войска і літвінскае войска. Кожны гулец кіруе адным родам войскаў. Гульня адбываецца па чарзе (напрыклад, першы ход гульца №1 за маскоўскую пяхоту, другі – гульца №2 за літвінскую пяхоту, трэці ход – гульца №3 за маскоўскую конніцу, чацвёрты ход – гульца №4 за літвінскую конніцу, пяты ход – гульца №5 за маскоўскую артылерыю, шосты ход – гульца №6 за літвінскую артылерыю).
Ход гульні
У свой ход вы кідаеце кубік і перасоўваеце сваю фігурку на колькасць атрыманых ачкоў. Усе вашыя далейшыя гульнявыя дзеянні залежаць ад таго, у якім месцы поля вы апынуліся. Войскі адной арміі могуць стаяць на адным полі. У выпадку, калі пасля кідання кубіка, вашая фігура апынаецца на адным полі з войскамі суперніка, пачынаецца “Бой” .
Пераможцам лічыцца той, хто першым давядзе да лагера суперніка ўсё сваё войска, з фігурак пяхоты, конніцы і артылерыі.
Афіцыйны сайт гульні — 1514.by
У набор уваходзяць:
- Гульнявое поле
- Трыццаць чырвоных картак з загадамі
- Трыццаць чорных картак з дзеяннямі
- Тры фігуркі маскоўскіх войскаў
- Тры фігуркі літвінскіх войскаў
- Кубік
- Правілы
- Пах пораху і жаданне перамогі
Характар гульні
для кампаніі сяброў, ваенная, стратэгічная, гістарычная, з кубікам, з полем